[info]konzist


З рыдлёўкай на маманта


Зварот да сяброў
[info]konzist
Калі ласка, сябры, хто пампаваў слоўнічак, які я выкладаў у сваім ЖЖ, тэрмінова адпішыцеся тут, бо аўтар згубіў арыгінал.

Няма больш "друку"
[info]konzist
Сталічныя газетныя шапікі здрадзілі сваім шыльдам: "Белсаюздрук" замянілі на "Белсоюзпечать" з новым лагатыпам "БСП".
Адно толькі белая поліэтыленавая торбачка, што сушыцца на на цвіку, напамінае пра колішні "друк".

Адбіткі
[info]konzist
Нарэшце дадаў свае адбіткі пальцаў да мусаўскай базы. Працэдура адбылася з даставай на дом. Апроч адбіткаў бяруць яшчэ ўзор почырка(сам пішаш прозвішча, імя, імя па бацьку).Можна спаць спакойна - абавязак перад дзяржавай выкананы...
П.С.: дзе знайсці раскладку на комп, каб у адной былі беларуская і расейская мовы?

Ахвяры вялікай любові
[info]konzist
Учора хлопцы зь інтэрната БНТУ так старанна шкрэблі асфальт пры ўваходзе ў будынак, спрабуючы зьніштожыць чыесьці любоўныя пасылы да невядомай прадстаўніцы слабога полу, што нельга было глядзець на гэты акт без пачуцьця спагады й мужчынскай салідарнасцьці.Такой канцэнтрацыі прылад працы на адінку асфальта мне яшчэ не собіла сустракаць. Але надпіс так і застаўся блізу што некранутым (лідзкая фарба - фарэва!!!). Такі расклад, відавочна, не задаволіў толькі камэнданта, які абяццаў даць рады гэтаму "пахабнаму" надпісу і зьнік у сутарэньнях інтэрната.
Вось так не дае жыцьця хлапцам камэндант..

Апдэйт ад "Криницы"
[info]konzist
Скаштаваў тоькі што новы гатунак піва ад "Крыніцы"з назовам "Зубр золотой": даволі моцнае(на налепцы пазначана 5%, але, насамрэч, мацнейшае), кісла-салодкае, з нейкім спэцыфічным прысмакам.Даволі арыгінальнае піва, калі раўнаваць да "класічнае"(а можа я ўжо даўно "Крыніцы" ня піў).
Вось толькі чамусьці тэкст на налепцы спрэс расейскі.

Трусы плывуць на заход
[info]konzist
Ужо намулялі вока налепкі на прадукцыі, што зроблена ў РБ: на мапе Эўразіі пазначылі і падпісалі тэрыторыю Беларусі, зьлева ад Беларусі значыцца тэрыторыя з надпісам "Европа" і больш нічога, нават Расеі не пазначылі.Вось так "Купалінка" хоча прасунуць свае трусы ў найдэмакратычнейшыя колы беларускай інтэлігенцы.

Vicious Crusade
[info]konzist
Нарэшце дзецюкі вырадзілі новы альбом!
Рэактар быў бітма забіты касматымі(і не вельмі) мэталхэдамі.
Піва у лядоўнях скончылася ўжо пасьля Імпрудэнса, танцпляцоўка проста выбухнула ад старых і новых гітоў.
Даўнютка не было такіх фэстаў, здаецца , з часоў Гадзтавераў.
Так успатнеў ажно бацькі падумалі, трапіў у залеву.

Gёsser, або быдла ў роце
[info]konzist
Апакаліпсыс ужо блізка!!!Баброў выдаў новы мэгапорнабэстсэлер з назовам "Гёсэр":вось куды апазыцыя падзела здохлых пацукоў;піва з лёгкім прысмакам гною і адценьнем здыхаты!!Людзкія выпаражненьні за кошт 3,5тугрыка - проста дзівіць нахабнасьць гэтых псэўдаХайнікенаў
...я чую грукат капытоў, вершнікі цемры ўсё бліжэй й бліжэй

Крызыс
[info]konzist
Чуў ад кандуктаркі,што з лютага Мінсктранс выдае ім праязных на мільён і абавязвае іх усіх рэалізаваць.Хто не здолее, той пазбаўляецца прэміі.

Брыдла-крыдла
[info]konzist
Сьпяшаю ў басэйн, залятаю ў краму,на дзьвярах якой красуецца налепка "прымаем карткі "Віза",набіраю сабе мінэралкі, піва, чакаю ў чарзе 10хв.,паказваю прадавачцы картку, а яна на мяне так высалапілася, быццам ніколі не бачыла пл.картак(а на касе таксама блішчыць вышэйуспомненая налепка).Як высьветлілася ніякага спэцабсталяв.у іх і не было. Вось такая у нас абслуга.Пабег даляй...

You are viewing [info]konzist's journal